viasna on patreon

У Гомелі за перавоз карыкатурных малюнкаў пакараны судом грамадзкі актывіст Сьвятаслаў Шаламаў

2006 2006-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі Сьвятаслаў Шаламаў быў затрыманы міліцыяй, калі загружаў у легкавік карыкатурныя малюнкі пра дзяржаўнае тэлебачаньне. Радыё Свабода ён паведаміў: "У пастанове напісана, што быццам бы ў гэтых улётках утрымліваецца заклік не галасаваць за дзейнага прэзыдэнта. Суд цягнуўся літаральна дзьве хвіліны. Лічу, што ніякую справу за дзьве хвіліны разгледзець немагчыма".
Судзьдзя ў адміністрацыйных справах Чыгуначнага раённага суду Гомелю Яраслаў Парэмскі аштрафаваў Сьвятаслава Шаламава на 290 тысяч рублёў.

Два дні Сьвятаслаў Шаламаў не паведамляў пра гэта, бо толькі судом справа ня скончылася: "У кватэры, якую я арандую, праводзілі ператрус супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі. Раніцай быў суд, увечары - ператрус. Сканфіскавалі архіў друкаванай прадукцыі, узоры прадукцыі, даведнікі розных зарэгістраваных аб'яднаньняў Беларусі 1994-2004 гадоў. Даволі старая прадукцыя, і ўсю яе забралі".

Як распавёў спадар Шаламаў, супрацоўнікі КДБ мелі пастанову на ператрус. Выдадзена пастанова пракуратурай Менску з прычыны распачатай крымінальнай справы - паклёп на высокіх службовых асобаў дзяржавы. Ператрусы вядуцца ў асобаў, якія мелі дачыненьне да грамадзянскай ініцыятывы "Партнёрства".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства