У Наваполацку затрыманы студэнт мясцовага ўніверсітэту Яўген Радчыкаў
https://spring96.org/be/news/3667
2006
2006-02-24T10:00:00+0200
2006-02-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 22 лютага ў Наваполацку быў затрыманы студэнт 3 курсу мясцовага ўнівэрсытэту Яўген Радчыкаў. Падставай для затрыманьня стала налепка з надпісам "Мы хочам новага!", якую студэнт прымацаваў да сьцяны аднаго з будынкаў.
Спадар Радчыкаў быў дастаўлены ў аддзел міліцыі і абшуканы. Пры гэтым ніякіх агітацыйных матэрыялаў у яго не знайшлі. Паводле затрыманага, ён знайшоў налепку на дарозе і прымацаваў да сьцяны. Па факце затрыманьня быў складзены пратакол з абвінавачаньнем Яўгена Радчыкава ў парушэньні артыкулу 143, частка 3 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях: вывешваньне аб'яваў у не прызначаных дзеля гэтага месцах. Па часе затрыманага выклічуць на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму.