viasna on patreon

МЗС Польшчы патрабуе ад беларускіх уладаў патлумачыць прычыны выдаленьня зь Беларусі журналіста "Gazety Wyborczej" Вацлава Радзівіновіча

2006 2006-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства замежных справаў Польшчы накіравала ў МЗС Беларусі ноту, у якой Варшава патрабуе патлумачыць, чаму, нягледзячы на сапраўдныя пашпарт, беларускую візу і акрэдытацыю, памежнікі не дазволілі Вацлаву Радзівіновічу ўехаць у Беларусь.

Адметна, што, паводле словаў дырэктара дэпартамэнту інфармацыі і адначасова прэсавага сакратара польскага МЗС Паўла Дабравольскага, міністэрства не спадзяецца на "хуткі і задавальняючы адказ", бо "гэта ў апошнім часе не адзіны такі выпадак".

"Забарона журналісту "Gazety Wyborczej" уезду ў Беларусь упісваецца ў перадвыбарчую палітыку беларускіх уладаў, якія штучна, для ўласнай карысьці, стварылі "польскую праблему", заявіў спадар Дабравольскі.

Некаторыя адмыслоўцы кажуць, што ў такой сытуацыі польскія ўлады маглі б выкарыстаць гэтак званы "прынцып рэторсіі" – гэта значыць выдаліць беларускіх журналістаў, якія працуюць у Польшчы.

Павал Дабравольскі, аднак, кажа, што польскі бок ня будзе гэтага рабіць, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства