У Менску затрыманы грамадзкі актывіст Аляксей Шалайка, тры дні ён будзе ўтрымлівацца пад вартай
https://spring96.org/be/news/3641
2006
2006-02-21T10:00:00+0200
2006-02-21T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончаму цэнтру "Вясна" стала вядома, што 21 лютага пасьля правядзеньня праваахоўнымі органамі ператрусу ў кватэры грамадзкага актывіста Аляксея Шалайкі, сам ён быў затрыманы і ўзяты пад варту. Закон дазваляе ўтрымліваць грамадзяніна без прад'яўленьня абвінавачваньня тры дні, мяркуецца, што столькі сп. Шалайка і правядзе пад вартай.
За што канкрэтна затрымалі актывіста пакуль не вядома, але ўлічваючы сёньняшнія ператрусы па ўсёй краіне, можна зрабіць выснову -- дзеля запалохваньня.
Падрабязнасьці будуць удакладняцца.