viasna on patreon

ВОБШУКІ ПРАВОДЗЯЦЬ І Ў БРЭСЦЕ

2006 2006-02-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Вялічкін Уладзімір паведаміў, што зараз у Брэсьце ў прыватнай кватэры праводзіцца ператрус.
Супрацоўнікі сілавога ведамства ў камуфляжы ўтрымліваюць у кватэры дзвюх жанчын -- Панасюк Паліну і Афанасенка Іну. Ператрус здымалі на відэакамеру, што шукаюць не сказалі, дазвол на вобшук таксама не прад'явілі.
Кіруе аперацыяй чалавек, які назваўся падпалкоўнікам па прозьвішчу Крот Уладзімір Іванавіч. Ён сказаў, што калі ўсё скончыцца, тады яны ўсё і прадставяць.
Брэсцкага праваабаронцу Вялічкіна Уладзіміра, які прыбыў на дапамогу жанчынам, папярэдзілі, што калі ён будзе ўмешвацца, то сілавікі выкінуць яго з кватэры. Пакуль усё, што ён змог зрабіць -- паведаміць пра падзею Праваабарончаму цэнтру "Вясна". Зразумела, што падобны факт сілавога ціску праводзіцца з мэтай запалохваньня актывістаў дэмакратычнага руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства