viasna on patreon

Здароўе палітзьняволенага Сяргея Скрабца пагоршылася

2006 2006-02-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла жонка былога дэпутата Аляксандра Скрабец, якая 20 лютага перадала мужу ў сьледчы ізалятар лекі і акуляры.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец, асуджаны 14 лютага на два з паловай гады зьняволеньня, па-ранейшаму знаходзіцца ў менскім часовым сьледчым ізалятары. Тут ён будзе ўтрымлівацца да таго часу, пакуль улады не вызначаць, дзе дакладна Скрабец будзе адбываць тэрмін зьняволеньня.

Жонка Скрабца, Аляксандра, 21 лютага падала прашэньне, каб мужа пакінулі ў Менску. Яна, прафэсійны лекар, лічыць, што Сяргей сапсаваў сваё здароўе праз некалькі доўгатэрміновых галадовак і нэрвовых перагрузак. З гэтай прычыны сваякі былога парламентара хацелі б, каб ён адбываў пакараньне ў сталіцы: тут лягчэй перадаваць лекі, каларыйныя прадукты харчаваньня. Тым больш, што апошнім часам стан здароўя экс-дэпутата пагоршыўся, стаў кепскі зрок, таму яму купілі акуляры.

Днямі Сяргея Скрабца ў ізалятары наведалі ягоныя бацькі і дачка. Паводле іх уражаньня, ён, нягледзячы на паграшэньне здароўя, па-ранейшаму духоўна ня зломлены - актыўна цікавіцца хадой выбарчай кампаніі. Аляксандра Скрабец гаворыць, што сваякі рады за Сяргея.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства