Актывіст "Маладога Фронту" з Баранавічаў Сяржук Марчык адлічаны з універсітэту
20 лютага Сяржук Марчык, старшыня Баранавіцкага "Маладога Фронту", які вучыўся на другім курсе Баранавіцкага Дзяржаўнага Універсітэту на фінансава-прававым факультэце, атрымаў копію загаду за подпісамі рэктара Качурка Васіля Іванавіча і дэкана факультэта Юнкевіч Марыны Георгіеўны аб адлічэньні яго з навучальнай установы "за парушэньні правілаў унутранага распарадку".
Безумоўна, што гэты факт зьвязаны менавіта з палітычнай актыўнасьцю студэнта, бо сэсію ён здаў на выдатна. Са словаў прадстаўнікоў адміністрацыі, такое рашэньне дэканату было прынятае на падставе таго, што Сяржук Марчык на працягу году атрымаў два папярэджаньні, апошняе з которых было вынесенае кіраўніцтвам універсітэту пасьля таго, як 18 студзеня быў аштрафаваны на 20 базавых адзінак за ўдзел у акцыі Салідарнасьці 16 сьнежня.
Паколькі Сяржук Марчык вывучае права і сам добра ведае Адміністратыўны кодэкс і тлумачэньні да яго, то хлопец абскардзіў рашэньне суду ў вызначаны тэрмін у абласным судзе, каб дамагчыся адмены прысуду, і зараз чакае адказу. Адпаведна з рашэньнем Савета міністраў Беларусі ад 2003 года пікетам лічыцца мерапрыемства, удзельнікі якога выказваюць свае палітычныя, грамадзкія ці рэлігійныя погляды. Мерапрыемства ж, у якім моладзевы актывіст прыняў удзел, такавым не зьяўляецца, бо людзі проста моўчкі стаяць са сьвечкамі.
ПЦ "Вясна" Сяржук Марчык сказаў, што не спадзяецца на хуткі і станоўчы адказ вышэйстаячай судовай установы, але будзе змагацца за свае правы далей.
Што тычыцца адлічэньня яго з універсітэту, то зараз ён таксама рыхтуе позву ў суд.