viasna on patreon

Пасольства Чэшскай Рэспублікі выражае сваю заклапочанасць у сувязі з дэзінфармацыяй БТ

2006 2006-02-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трэба адзначыць тую тэндэнцыю, што яскрава прасочваецца апошнім часам у нашай краіне: улады разумеюць, што папіраюць усе магчымыя правы і свабоды, таму спрабуюць абвінаваціць іншых ці ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы, ці ў шпіянажы, ці ў падрыўной дзейнасьці, бо паўсюль шукаюць ворагаў. Паколькі ўсе еўрапейскія краіны выказваюцца супраць пануючага рэжыму ў Беларусі і гатовыя аказаць падтрымку на шляху да дэмакратыі, то палітыка сучаснага кіраўніцтва краіны заключаецца ў тым, каб абілгаць, "разаблачыць" і зьняважыць.

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім абвяргае інфармацыю, якую даў дзяржаўны тэлеканал Беларусі, адносна ягонай "падрыўной" дзейнасьці. Тэкст прэс-рэлізу прыводзім ніжэй:

ПРЭС-РЭЛІЗ

Пасольства Чэшскай Рэспублікі выражае сваю заклапочанасць у сувязі з непраўдзівай інфармацыяй, якая прагучала па беларускаму тэлебачанню і якая тычыцца Пасольства ў Мінску.

Беларускае тэлебачанне ў праграме "Панарама" ад 19 лютага распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю з мэтай дыскрэдытацыі нашай краіны і Пасольства Чэхіі ў Беларусі.

Міністэрства Замежных Спраў Чэшскай Рэспублікі пераклала Рэзалюцыю ААН № 13/2005 на беларускую мову для ўсіх, хто цікавіцца правамі людзей ў Беларусі. Буклеты, паказаныя ў праграме "Панарама" - гэта не "дыверсія", а тэкст, афіцыйна апублікаваны і ўзгоднены Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

На жаль, беларускі рэжым валодае дзяржаўнай манаполіяй на распаўсюджванне інфармацыі сярод грамадзян Беларусі. Пасольства хацела б падкрэсліць, што праўдзівая і незалежная інфармацыя з’яўляецца ўмовай дэмакратыі. Яно заклікае беларускае тэлебачанне даносіць да беларускіх людзей аб’ектыўную інфармацыю.

Пасольства настойвае на тым, што яно вядзе празрыстую і адкрытую дыпламатычную дзейнасць, якая заснавана на Венскай Канвенцыі аб Дыпламатычныз Зносінах.

Усе, хто зацікаўлены свабоднай і праўдзівай інфармацыяй, могуць атрымаць буклеты ў Пасольстве Чэхіі, Музычны завулак, Мінск.

Мінск, 20 лютага 2006

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства