У Барысаве міліцыя затрымала мясцовых актывістаў "Зубра" Міхася Кандрашова і Алеся Малчанава.
https://spring96.org/be/news/3628
2006
2006-02-20T10:00:00+0200
2006-02-20T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла прэс-служба моладзевага руху, затрыманьне адбылося 19 лютага. Міхася Кандрашова і Алеся Малчанава падазраюць у незаконным распаўсюдзе ў гэтым горадзе налепак пра акцыю салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій, якая праводзіцца штомесяц 16-га дня. Апроч налепак, у "зуброўцаў" быў канфіскаваны бел-чырвона-белы сьцяг.
Барысаўскія актывісты правялі ў міліцэйскім пастарунку некалькі гадзінаў, з іх узялі тлумачэньні, пасьля чаго адпусьцілі на волю.