viasna on patreon

Польскага журналиста Вацлава Радзівіновіча не ўпусьцілі ў Беларусь

2006 2006-02-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 лютага карэспандэнт "Gazety Wyborczaj" Вацлаў Радзівіновіч прыехаў цягніком з Варшавы раніцай а 9-й гадзіне на чыгуначны вакзал у Горадню. Польскі журналіст ехаў у Менск, каб зрабіць інтэрвію з Лукашэнкам. Падчас праверкі дакументаў ягоны пашпарт забраў памежнік, праз некаторы час вярнуўся і сказаў, што яго не ўпускаюць у Беларусь. Прычыны ён не патлумачыў, а папярэдзіў, што ў выпадку супраціву будзе выкліканая міліцыя. Пасьля журналіста пасадзілі ў бліжэйшы цягнік да Варшавы.

Вацлаў Радзівіновіч шматразова быў у Беларусі, асьвятляў важнейшыя палітычныя і грамадзкія падзеі з жыцьця краіны цягам апошніх некалькіх гадоў. У ягоным пашпарце была сапраўдная беларуская віза і акрэдытацыя міністэрства замежных спраў Беларусі.

Кіраўніцтва "Gazety Wyborczej" заявила, што дэпартацыя з Беларусі карэспандэнта штодзёньніка Вацлава Радзівіновіча сьведчыць аб тым, што "беларускі рэжым мае ўсё больш рэчаў, якія хоча схаваць".
Намесьнік галоўнага рэдактара "Gazety Wyborczej" Пётр Стасіньскі, які ў нядзелю абмяркоўваў тое, што здарылася з Вацлавам Радзівіновічам, на паседжаньні рэдакцыі газэты, заявіў радыё Свабода, што паводзіны беларускіх уладаў сьведчаць аб палітыцы "закручваньня гаек" напярэдадні выбараў, а выдаленьне карэспандэнта, які меў усе неабходныя дакумэнты - акрэдытацыю, візу - гэта абсалютнае парушэньне дэмакратычных нормаў, якімі кіруецца ўся Еўропа".
Паводле спадара Стасіньскага, паводзіны беларускіх уладаў тым больш дзіўныя, што Вацлаў Радзівіновіч ехаў на інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам - інтэрвію, якое "Gazetа Wyborczа" даўно хацела зрабіць, каб пазнаёміць чытачоў з поглядамі беларускіх уладаў на падзеі ў краіне і сьвеце.

Пётр Стасіньскі заявіў, што ягоная газэта будзе актыўна пратэставаць супраць выдаленьня свайго карэспандэнта і зробіць усё, каб напярэдадні і ў часе прэзыдэнцкіх выбараў мець свайго журналіста ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства