27 лютага а 10-й гадзіне суд Маскоўскага раёну разгледзіць справу Зьміцера Касьпяровіча
https://spring96.org/be/news/3624
2006
2006-02-20T10:00:00+0200
2006-02-20T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Справаводзтва па крымінальнай справе на актывіста "Маладога Фронту" Зьміцера Касьпяровіча, затрыманага за тое, што сарваў дзяржаўны сьцяг на будынку Менгарвыканкаму, завершанае. Судовае паседжаньне прызначанае на 27 лютага а 10-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёну па прад'яўленаму актывісту абвінавачваньню ў хуліганстве -- арт. 339 КК.
Як паведаміла маці Зьміцера Тацьцяна Касьпяровіч, чакаецца, што судовае паседжаньне можа быць завершанае ў адзін дзень. Па меркаваньні праваабаронцаў, сярод магчымых варыянтаў прысуду - некалькі год умоўнага прысуду ці "хіміі", альбо штраф з улікам ужо адседжанах у СІЗА 42 дзён.