Сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, якія накіроўваліся на цырымонію рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, затрыманыя пад Ваўкавыскам
https://spring96.org/be/news/3613
2006
2006-02-17T10:00:00+0200
2006-02-17T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня раніцай, прыкладна каля 7-ай гадзіны, на выезьдзе з Ваўкавыска былі затрыманы пяць сябраў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Яны накіроўваліся ў Менск, дзе хацелі ўдзельнічаць у цэрымоніі рэгістрацыі кандыдатаў ў прэзыдэнты.
Мікалай Аксаміт, кіраўнік групы, паведаміў радыё Свабодзе па тэлефоне, што ў міліцыянтаў на руках быў сьпіс з прозьвішчамі каго патрэбна затрымоўваць. Ён таксама сказаў, што ў міліцыянты хочуць правесьці ператрус у іх офісе.