Вобшукі ў Мастах працягваюцца
https://spring96.org/be/news/3609
2006
2006-02-16T10:00:00+0200
2006-02-16T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дом яшчэ аднаго грамадзкага актывіста Зміцера Кухлея наведалі 15 лютага міліцыянты. Санкцыя на вобшук была выдадзена пракурорам Ваўкавыскага раёна "ў сувязі з узбуджэннем крымінальнай справы па факце нанясення графіці ў Ваўкавыску".
Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі кампутар, некалькі ўлётак і каляндарыкаў з партрэтам Мілінкевіча, чыстыя дыскі і відэакасеты.
"Відавочна, што яны шукалі не фарбу. Гэта была альбо спроба запалохаць мяне, альбо знайсці штосьці іншае," – паведаміў ПАГОНІ Зміцер Кухлей.