viasna on patreon

Міколу Статкевіча перавялі з хатняга рэжыму адбыцьця пакараньня ў спэцінтэрнат

2006 2006-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яму патлумачылі гэта "складанай апэратыўнай абстаноўкай" у Баранавічах, дзе
апазыцыйны палітык з 29 ліпеня адбывае пакараньне за арганізацыю вулічных дэманстрацый 18 і 19 кастрычніка 2004 году супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму.
Напрыканцы лістапада Міколу Статкевіча перавялі на хатні рэжым, каб ён начаваў у свайго хворага бацькі. Цяпер ён будзе штодня ад 7 вечара да 8 раніцы ізаляваны ў спэцкамэндатуры.

Мікола Статкевіч лічыць заканамерным перавод з хатняга рэжыму ва ўмовы ізаляцыі. Ён упэўнены, што гэта зьвязана з набліжэньнем даты прэзыдэнцкіх выбараў, 19 сакавіка, але чакаў ён гэтага крыху пазьней. Палітзьняволены не выключае, што нагодай для пераводу ў інтэрнат стала паседжаньне каардынацыйнага камітэту "Еўрапейскай кааліцыі", якое адбылося ў Баранавічах: "Мабыць, у нейкай ступені паскорыла прыняцьцё гэтага рашэньне тое, што спачатку "Народная Грамада", а потым "Еўрапейская кааліцыя" на паседжаньнях тут, у Баранавічах, зрабілі пэўныя захады, каб паскорыць прыняцьце Аб'яднанай эўрапейскай кааліцыяй рашэньня аб абароне сапраўдных вынікаў галасаваньня 19 сакавіка ў 20:00".

Пад час знаходжаньня на хатнім рэжыме Статкевіч мусіў штодня хадзіць на працу, а а 7-й вечара адзначацца ў камэндатуры, а потым тэлефанаваць туды а 22-й гадзіне. Апроч таго, яго некалькі разоў на дзень правяралі супрацоўнікі міліцыі. Тыдзень таму Мікола Статкевіч падпісаў паперу аб тым, што яго будуць наведваць і ўначы.

Раней апазыцыйнаму палітыку адмаўлялі наведваць сваю сям'ю ў Менску, матывуючы гэта складанай апэратыўнай абстаноўкай у сталіцы. Цяпер такая абстаноўка, паводле міліцыянтаў, склалася і ў Баранавічах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства