У доме бацькоў Алеся Зарэмбюка паводле пастановы Ваўкавыскай пракуратуры таксама праведзены вобшук
https://spring96.org/be/news/3603
2006
2006-02-16T10:00:00+0200
2006-02-16T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Новы вобшук паводле пастановы Ваўкавыскай пракуратуры па факце нанясення графіці адбыўся 15 лютага зранку ў доме бацькоў Алеся Зарэмбюка, дэпутата Мастоўскага раённага савета.
Тры міліцыянты з Мастоўскага РАУС пад кіраўніцтвам Аляксея Кірылава правялі вобшук у доме бацькоў Аляся Зарэмбюка, дзе ён прапісаны. Міліцыянты кіраваліся пастановай ваўкавыскага раённага пракурора спадара Бурака, які даў санкцыю на вобшук. Супрацоўнікі міліцыі шукалі балонікі з краскай, аднак нічога не знайшлі. У выніку былі канфіскаваны некалькі экзэмпляраў газеты "Мастоўская праўда", 4 папкі з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча і некалькі кампакт-дыскаў, паведаміў сайт pahonia.pomedia.by