viasna on patreon

Беларусь прадстаўленая ў справаздачы Камітэта абароны журналістаў (CPJ, Нью-Ёрк) "Атакі на прэсу-2005"

2006 2006-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба БАЖ паведаміла, што 14 лютага Камітэт абароны журналістаў (CPJ, Нью-Ёрк) апублікаваў на сваім сайце www.cpj.org справаздачу "Атакі на прэсу-2005", у якой цэлы раздзел прысвечаны сітуацыі з медыямі ў Беларусі.

"Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка працягваў сістэматычны ціск на незалежныя медыя і недзяржаўныя арганізацыі, надалей узмацняючы кантроль над унутранымі навінамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 г." - так пачынаецца раздзел справаздачы, прысвечаны сітуацыі са СМІ ў Беларусі.

"Кіраўніцтва краіны абапіраецца на спецслужбы, пракуратуру, суды, праўрадавыя бізнэс-структуры, а таксама прыхаваную і магутную бюракратыю, каб стварыць атмасферу страху для незалежных журналістаў". Афіцыйныя асобы распачыналі судовыя справы, штрафавалі, пазбаўлялі акрэдытацыі, блакавалі доступ да друкарань, канфіскоўвалі абсталяванне, затрымлівалі і запалохвалі журналістаў", - гаворыцца ў справаздачы. "Намінальна незалежныя радыё- і тэлестанцыі пазбягалі тэмаў, звязаных з палітыкай з-за боязі згубіць вяшчальныя ліцэнзіі. Невялікая колькасць незалежных газет даступныя ў сталіцы; сітуацыя ў астатніх гарадах яшчэ горшая..." Аўтары рапарту падмацоўваюць свае высновы шэрагам канкрэтных прыкладаў.
CPJ таксама звяртаюць увагу на адсутнасць прагрэсу ў расследаванні забойства журналісткі газеты "Салідарнасць" Веранікі Чаркасавай і дагэтуль нявысветлены лёс аператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства