Нарвежскія палітыкі заклапочаныя сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/3599
2006
2006-02-15T10:00:00+0200
2006-02-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На ўручэньні прэміі свабоды імя Андрэя Сахарава ў Oсла беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму прысутнічалі ўплывовыя нарвежская палітыкі. У старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” пад час цырымоніі адбылася сустрэча з былым прэм’ер-міністрам Нарвегіі К’ялем Бондэвікам, які выказаў сур’ёзную заклапочанасьць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Нарвежскі палітык мае намер і надалей актыўна ўздымаць гэтае пытаньне як сярод нарвежскіх палітыкаў, так і ў сваіх еўрапейскіх стасунках.