КААРДЫНАТАР ЗУБРА ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ АРЫШТАВАНЫ НА 15 СУТАК
https://spring96.org/be/news/3589
2006
2006-02-14T10:00:00+0200
2006-02-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманы 13 лютага Яўген Афнагель правёў ноч у сьпецразмеркавальніку на Акрэсьціна. Сёньня ў суд падтрымаць сябра прыйшлі некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў.
Паколькі ніякага складу правапарушэньня ў дзеяньнях Яўгена Афнагеля не было, яго папросту абвінавацілі ў дробным хуліганстве -- нібыта за нецэнзурную лаянку: менавіта такія абвінавачваньні прад'яўляюць прадстаўнікам дэмакратычных рухаў, каб ізаляваць іх на 10-15 сутак. Сьведкамі на судзе выступілі тыя ж самыя супрацоўнікі АМОНу ў цывільным, якія затрымлівалі маладых людзей, калі яны мірна стаялі на плошчы Перамогі – старшы сяржант міліцыі Зьміцер Ламака і радавы Андрэй Цэдрык. Судзьдзя Ала Дзімінская вынесла прысуд зуброўцу – 15 суток арышту.