Супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну з сябрамі ініцыятыўных группы Аляксандра Мілінкевіча і правялі дагляд
13 лютага ўвечары на шашы Менск-Горадня непадалёк Ліды дарожная міліцыя затрымала аўтамабіль, якім са сталіцы з паседжаньня рэспубліканскага штаба вярталіся кіраўнік абласнога штаба А.Мілінкевіча Анатоль Хацько, ягоны намесьнік Сяргей Мальчык і кіраўнік гарадзенскага гарадзкога штаба Сяргей Антусевіч.
Супрацоўнікі ДАІ пажадалі правесьці догляд машыны, аднак спадар Хацько з сябрамі не пагадзіліся з гэтым. Тады зь Ліды прыбыў новы нарад міліцыі. Затрыманых прымусілі ехаць у лідзкі пастарунак. Там адбыўся догляд машыны, які запісваўся на відэакамэру.
Міліцыянты забралі шэсьць пачкаў "Народнай Волі", агулам 1200 асобнікаў без складаньня пратаколу. Сяргей Мальчык, які знаходзіўся ў лідзкім пастарунку, паведаміў радыё Свабода, што ў Антусевіча без дазволу ксеракапіравалі дакументы, а Хацько затрымалі і робяць вобшук.