viasna on patreon

БАЙЦЫ СЬПЕЦНАЗУ МІЛІЦЫІ ЗАТРЫМАЛІ 22 МОЛАДЗЕВЫХ АКТЫВІСТА

2006 2006-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта адбылося 13 лютага ўвечары на рагу праспэкту Францыска Скарыны і вуліцы Казлова ля крамы "Акіян", дзе сабраліся юнакі і дзяўчаты. Праз некалькі хвілінаў побач з імі спыніўся аўтобус спэцназаўцаў і ім прапанавалі паехаць у аддзел міліцыі.

Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну ўзялі ў затрыманых адбіткі пальцаў і зьнялі маладых людзей на відэа "для службовага архіву". Прычынаў затрыманьня нікому не паведамілі. Сярод затрыманых знаходзіліся актывісты незарэгістраванага моладзевага руху "Зубр" Любоў Кучынская, Яўген Афнагель і Павал Юхневіч. Яны некалькі разоў адбывалі пакараньне за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту.

Каля 11-й гадзіны вечара ўсіх адпусьцілі, апроч Яўгена Афнагеля, на якога склалі пратакол, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве.

Прэсавы сакратар руху "Зубр" Аляксандр Атрошчанкаў паведаміў Свабодзе, што апазыцыйная моладзь цягам апошняга месяцу адчула на сабе ўзмоцненую ўвагу сілавых структураў: "Гэтыя дзеяньні міліцыі ёсьць зачысткай напярэдадні Дня салідарнасьці 16 чысла. Спэцслужбы актывізаваліся. Самы моцны удар прыпадае на моладзь. Масавыя арышты, перасьлед, крымінальныя справы цягам апошняга месяцу ёсьць доказам гэтага прэсу. Тыя графіці, якія зараз зьяўляюцца ў розных рэгіёнах Беларусі, вельмі нэрвуюць улады. Сёньняшнія затрыманьні ёсьць сьведчаньнем гэтай нэрвовай рэакцыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства