viasna on patreon

3 лютага на літоўска-беларускай мяжы супрацоўнікамі Ашмянскай мытні былі канфіскаваныя асобнікі беларускага часопіса "ARCHE" (2006, №1-2) і украінскага часопісу "Критика" (2005, №11-12).

2006 2006-02-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтыя выданьні былі знойдзеныя падчас дагляду рэчаў грамадзяніна Беларусі Юрыя Чавусава, які вяртаўся з Вільні. Супрацоўнік мытні І. Г. Чайкоўскі на працягу гадзіны вывучаў матэрыялы дыскусіі "Выбары ў Сатрапі", зьмешчаныя ў "ARCHE" а таксама датычныя беларускай тэматыкі публікацыі ў "Критике". Зрэшты, Чайкоўскі абвесьціў, што патрабуецца ацэнка гэтых выданьняў адмысловым экспэртам, які павінны вызначыць, ці не наносяць яны шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Сп. Чавусаў будзе абскарджваць незаконнае рашэньне мытнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства