У Жодзіна ўчастковыя камісіі фармаваліся ў рэжыме асобай сакрэтнасьці і ўзмоцненай аховы
Пасьля апублікаваньня складу ўчастковых камісыяў па Жодзіне, якія фармаваліся ў выканкаме ў рэжыме асобай сакрэтнасьці і ўзмоцненай аховы стала зразумела, што аніводная кандыдатура, вылучаная шляхам збору подпісаў і папярэдне не зацьверджаная мясцовай вэртыкальлю, не прайшла. Пры гэтым, кожная камісыя мае па 13 асобаў. Ня гледзячы на тое, што ўчастковыя камісыі могуць фармавацца колькасным складам да 15 чалавек і разглядалася толькі 313 кандыдатуры на 23 выбарчых ўчастка, мясцовая ўлада выкрэсьліла з складу супрацоўнікаў камісыяў усіх, здольных кантраляваць сытуацыю і падлік бюлетэняў у адпаведнасьці з Выбарчым Кодэксам Беларусі.
Такім чынам, у сукупнасьці з тым,
што на паседжаньне выканкаму, дзе разгядалася пытаньне аб пэрсанальным складзе ўчастковых камісыяў па выбарах новага прэзыдэнта Беларусі, было забаронена прысутнічаць зацікаўленым асобам і заяўнікам, якія пісьмова паведамілі аб гэтым кіраўніцтва выканкаму,
а працэдура разгляду і матывы прынятых рашэньняў з 01.-2.2006г. строга засакрэчаныя (заяўнікам-выбарнікам не прадстаўляюць магчымасьці азнаёміцца з пратаколам паседжаньня па іхным пытаньні і апратэставаць належным чынам),
можна канстатаваць факт грубейшага парушэньня Выбарчага Кодэксу на этапе фармаваньня апошняга структурнага элемэнта той заплянаванай выбарча канфігурацыі, якую цяжка назваць выбарчым мэханізмам.