viasna on patreon

Рэдактар "Баранавіцкай газеты" аштрафаваны на 20 базавых велічыняў на падставе газетнага артыкулу

2006 2006-02-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 лютага ў судзе Баранавіцкага р-на і г. Баранавічы адбыўся чарговы судовы працэс над прадстаўніком апазіцыі, рэдактарам "Баранавіцкай газеты". Судзьдзя Капачэўская Жана Матвееўна прызнала Гундара Уладзіміра, інваліда ІІ групы, вінаватым ў адміністратыўным правапарушэньні па ч.1 арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (арганізацыі ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і наклала штраф у памеры 20 базавых велічыняў.
Падставай для ўзбуджэньня адміністратыўнай справы зьявіўся артыкул з фотаздымкам з акцыі Дзень салідарнасьці, якая праводзіцца 16 чысла кожнага месяца, надрукаваны ў недзяржаўным выданьні "Intex-press".
Трэба нагадаць, што менавіта за гэта 18 студзеня ўжо быў аштрафаваны другі актывіст апазіцыі Сяргей Марчык, таксама на 20 базавых адзінак.

16 сьнежня 2005 г. выказаць сваю салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі і сем'ямі зьніклых палітыкаў на галоўную плошчу г. Баранавічы выйшлі некалькі дзесяткаў людзей з запаленымі сьвечкамі. На думку супрацоўнікаў міліцыі гэтыя дзеняньні з'яўляліся несанкцыянаваным сходам і парушалі ўстаноўлены парадак правядзеньня дадзеных мерапрыемстваў. Але да адміністратыўнай адказнасьці былі прыцягнутыя толькі двое вядомых актывістаў дэмакратычнага руху - Сяргей Марчык і Уладзімір Гундар, якія фігуравалі ў баранавіцкай незалежнай прэсе.

Спадар Гундар ня згодны з вынесенай судовай пастановай і мае намер абскарджваць яе ў вышэйстаячых судовых інстанцыях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства