viasna on patreon

У Гродна 23 сакавіка затрыманыя 4 ўдзельнікі акцыі, прысьвечанай 85-ым угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі

2003 2003-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод затрыманых:

1. Мальчык Сяргей Сьцяпанавіч (кіраўнік Абласной арганізацыі партыі БНФ)
2. Мальчык Сяргей Уладзіміравіч (стрыечны брат кіраўніка Абласной арганізацыі партыі БНФ)
3. Антановіч Зьміцер
4. Яўсей Мікалай

Гаворыць Мальчык Сяргей Сьцяпанавіч (кіраўнік Абласной арганізацыі партыі БНФ): “Нас затрымалі каля шыльды ў гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.Тры чалавекі ў цывільным і два міліцыянты выскачылі з машыны ў той момант, калі хлопцы спрабавалі замацаваць ля шыльды бел-чырвона-белыя сьцяжкі. Я гэта ўбачыў і падыйшоў, забраў з рук у хлопцаў сьцяжкі і замацаваў іх ля шыльды. Пасьля гэта з другой машыны выскачыў кіраўнік Ленінскага РУУС падпалкоўнік Сычэўскі, забраў персанальна мяне ў машыну. Былі складзены пратаколы на “выняцьце незарэгсітраванй сімволікі”. Пратаколаў затрыманьня не складалі. Такім чынам справу “падвесьлі ў паветры” і будуць вырашаць пускаць яе ў ход ці не. Усяго ў Гродна каля 100 чалавек прымалі ўдзел ў акцыі, прысьвечанай 85-ым угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы сабраліся на Савецкай плошчы. Было шмат міліцыі з сабакамі і ў цывільным. Мы вырашылі двума разрозьненымі групамі прайсьці да будынка, дзе ад сьнежня 1918 па жнівень 1919 года разьмяшэчаўся Урад БНР. На гэтым будынку замацавалі драўляную мемарыяльную шыльду, якая сьведчыла пра, тое, што тут месьціўся Ўрад БНР. Мікола Воран выступіў за прамовай, прасьпявалі песьню “Мы выйдзем Шчыльнымі радамі” і накіраваліся на Чыгуначны вакзал ускладаць кветкі ад шыльды ў гонар паўстанцаў Каліноўскага, дзе і адбыліся затрыманьн”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства