viasna on patreon

У Шчучынскім раёне 1028 подпісаў, сабраных за Аляксандра Мілінкевіча, раённай камісіяй прызнаны несапраўднымі і ніводзін подпіс - за Лукашэнку.

2006 2006-02-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 лютага старшыня раённай выбарчай камісіі Іван Сакалоўскі паведаміў зборшчыкам подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча, што падчас іх праверкі выяўлены больш 16 % адсоткаў несапраўдных. Па гэтай прычыне ўсе подпісы прызнаны камісіяй несапраўднымі.

Кіраўнік раённага штаба па збору подпісаў за А.Мілінкевіча Сяргей Ляшкевіч ня згодны з такім рашэньнем і кажа, што прычыны былі надуманыя: "Прычыны былі абсалютна розныя. Чапляліся да ўсяго: недзе прапушчаны мяккі знак, ці прозьвішча па бацьку, ці ў некага ня вельмі зразумелы почырк. Усё трактавалася на сваю карысьць. І ў выніку атрымліваецца, што ўся наша праца пайшла намарна".

У Шчучынскім раёне подпісы зьбіралі толькі за Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Лукашэнку. Як паведаміў Сяргей Ляшкевіч радыё Свабодзе, падчас паседжаньня камісіі было аб'яўлена, што за А.Лукашэнку сабрана больш 11 тысяч і ніводзін подпіс ня быў прызнаны несапраўдным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства