Пастаянны ціск з боку магілёўскіх праваахоўных органаў адчуваюць бацькі актывіста руху супраціву "Зубр" Уладзіслава Бародкі.
https://spring96.org/be/news/3545
2006
2006-02-07T10:00:00+0200
2006-02-07T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На сайце магілёўскага аддзяленьня моладзевага руху "Зубр" зьмешчана паведамленьне, што ўчастковы інспэктар Магілёўскага РАУС Кірыл Мацыкаў па розных прычынах перыядычна наведвае дом бацькоў актывіста арганізацыі. Сям'я Ўладзіслава абураецца: "Гэты ўчастковы пастаянна складае нейкія дакумэнты, некалькі разоў прыходзіў разам з чалавекам у цывільным, які праводзіў "прафілактычныя" гутаркі".
Сайт вырашыў правесьці акцыю пад назвай "Патэлефануй участковаму" і заклікаў любога жадаючага патэлефанаваць участковаму інспэктару Кірылу Аляксандравічу Мацыкаву і запытаць, у сувязі з чым ён займаецца не выкананьнем сваіх прафэсійных абавязкаў, а палітычным зыскам.