Беларускія мытнікі наладзілі ператрус у цягніку Кіеў-Менск
https://spring96.org/be/news/3539
2006
2006-02-06T10:00:00+0200
2006-02-06T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
4 лютага ўначы на беларуска-ўкраінскай мяжы супрацоўнікі беларускае мытні зрабілі ператрус у асабістых рэчах актывістаў Грамадзянскае інфармацыйнае кампаніі “Хопіць!”, якія вярталіся ў Менск цягніком Кіеў-Менск, паведамляе "Радыё Свабода".
Мытнікі паведамілі, што шукаюць нелегальную літаратуру і валюту ў вялікіх памерах. Паводле актывістаў, мытнікі і памежнікі адмовілісь прадставіцца і паводзілі сябе груба. Памежнікамі былі перапісаныя нумары пашпартоў актывістаў кампаніі.
2-3 лютага шасьцёра удзельнікаў кампаніі "Хопіць!" наведвалі Ўкраіну на запрашэньне ўкраінскай моладзевай арганізацыі "Нацыянальны Альянс" дзеля наладжваньня сувязяў з украінскімі моладзевымі арганізацыямі.