Еўропа і Злучаныя Штаты прынялі сумесную заяву ў сувязі з адмовай беларускіх уладаў ва ўезьдзе ў краіну двум прадстаўнікам ЕС і ЗША
Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва UPI, Еўропа і Злучаныя Штаты вельмі рэзка адрэагавалі на рашэньне беларускіх уладаў адмовіць ва ўезьдзе ў краіну двум высокапастаўленым прадстаўнікам Эўразьвязу і ЗША.
Брусэль і Вашынгтон запланавалі паслаць у Менск эўрапейскага дыпламата Роберта Купера і памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэла Фрыда, каб перадаць заўвагі ЗША і Эўразьвязу наконт маючых адбыцца выбараў. Але пасьля таго, як беларускія ўлады адмовілі выдаць двум пасланцам візы для адначасовай паездкі, тая была адмененая.
У агульнай заяве, апублікаванай 3 лютага, Злучаныя Штаты і 25 сяброў Еўразьвязу заявілі: "Мы расчараваныя тым, што беларускія ўлады ня здолелі скарыстаць гэты шанс для таго, каб уключыцца ў адкрыты і шчыры дыялог з міжнароднай супольнасьцю".
Як ЗША, так і Еўразьвяз дадаюць, што яны будуць "дзейнічаць адпаведна", калі "сучасныя антыдэмакратычныя практыкі ня зьменяцца".