viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-09-21T13:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

Сёння, 21 верасня, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.

Адноўлена на перыяд кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь рубрыка “Час выбару”, у якой будуць асвятляцца асноўныя падзеі выбарчай кампаніі і маніторынг "Праваабаронцаў за свабодныя выбары". Пачатак незалежнага назірання абвесцілі 16 верасня прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі.

Госця  праграмы – прадстаўнік уплывовай праваабарончай арганізацыі "Аmnesty International", эксперт па Беларусі Хэза Макгіл. Нядаўні візіт спадарыні Макгіл ў Беларусь адбыўся ў рамках праграмы змагання супраць практыкі смяротных пакаранняў. 

Кіраўніцтва Беларусі дэманстратыўна не жадае рабіць крокі насустрач Еўропе ў пытанні адмены смяротнага пакарання ці ўвядзення мараторыя на яго выкананне. На мінулым тыдні Вярхоўны суд пакінуў у сіле два вынесеныя раней смяротныя прысуды. А ў Магілёўскім абласным судзе быў абвешчаны яшчэ адзін новы. Нажаль, пакуль тэма смяротнага пакарання не атрымала ў беларускім грамадстве шырокага абмеркавання. Хаця, здавалася, так павінна было быць - пасля стварэння ў парламенце адмысловай рабочай групы па вывучэнні дадзенага спрэчнага пытання. І галоўная прычына таму – палітычная: увядзення мараторыя ў Беларусі настойліва патрабуе Захад, і, такім чынам, само пытанне становіцца прадметам гандлю. Пра гэта інтэрв’ю з Хэзай Макгіл.  

У рубрыцы “Захаваем жыццё” прадстаўлены апошнія падзеі, звязаныя з кампаніяй за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта Крама”.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства