viasna on patreon

Баранавічы: Праверка на празрыстасць стварэння гарадской выбарчай камісіі

2010 2010-09-21T08:52:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranaviczy-zajava2-u-harvykankam-houszy-sjarheja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў прэзідэнта, да 26 верасня адбываецца вылучэнне прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя камісіі, а да 29 верасня гэтыя камісіі павінны быць створаны.

Сваё жаданне прысутнічаць на сумесным паседжанні прэзідыўма Баранавіцкага гарсавета і гарвыканкама па стварэнні гарадской каміісіі выказалі жыхары горада Сяргей Гоўша і Галіна Ярашэвіч, якія 20 верасня накіравалі свае заявы ў органы, якія фармуюць камісію. У заявах гаворыцца, што ў адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэксу РБ, выбары праводзяцца адкрыта і галосна, і мясцовыя распарадчыя і выканаўчыя органы інфармуюць грамадзян пра сваю працу аб падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Спасылаючыся на дадзенае палажэнне закона, Сяргей Гоўша і Галіна Ярашэвіч просяць гарвыканкам і гарсавет паведаміць ім пра месца і час сумеснага пасяджэння па стварэнню Баранавіцкай гарадской камісіі. Заяўнікі звяртаюць увагу на тое, што на практыцы склалася так, што баранавіцкая газета “Наш край”, як друкаваны орган мясцовай улады, звычайна не паведамляе сваім чытачам гэтую інфармацыю, таму яны асабіста звяртаюцца да мясцовых уладаў з просьбай паведаміць ім яе ў пісьмовай ці вуснай форме, каб мець магчымасць прысутнічаць падчас стварэння камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства