viasna on patreon

Кастуся Жукоўскага будуць судзіць 24 верасня

2010 2010-09-21T08:40:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/k_jhukouski.jpg

Нагадаем, у шпіталі Жукоўскі знаходзіўся на лячэнні з дыягназам “страсенне мазгоў” з мінулай пятніцы. Як паведаміў Кастусь Жукоўскі прэсавай службе БХД, суддзя Сяргей Багінскі адхіліў усе шэсць хадайніцтваў актывіста. У тым ліку – патрабаванне перакладчыка на беларускую мову.

Падчас паседжання суддзя вырашыў дапытаць сведак – таму суд перанесены на 14.00 24 верасня.

Жукоўскі, у сваю чаргу, запатрабаваў дэталёвага разгляду факту яго збіцця супрацоўнікамі аховы прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага.

Нагадаем, каля гадзіны дня 17 верасня ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста, калі той ехаў на этнаграфічнае свята “Покліч Палесся”.

Пратрымаўшы Жукоўскага пяць гадзінаў у мясцовым пункце міліцыі, яго асудзілі на трое сутак. Аднак па дарозе ў РАУС, сувязь з Кастусём знікла, а праз некалькі гадзінаў стала вядома, што ён знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні Петрыкаўскага шпіталю з чэрапна-мазгавой траўмай.

Паводле Жукоўскага, на яго напалі і збілі  людзі з аховы Сяргея Сідорскага, які наведаў свята ў Ляскавічах. Хутчэй усяго, з-за гэтага і вырашылі “абясшкодзіць” Жукоўскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства