viasna on patreon

Дробныя прадпрымальнікі падчас Усебеларускага народнага сходу зьбіраюцца правесьці ў шэрагу рэгіёнаў страйк з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі

2006 2006-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, пра гэта было заяўлена на нарадзе актывістаў прадпрымальніцкага руху, якая прайшла 2 лютага ў Менску. У нарадзе бралі ўдзел прадпрымальнікі Менску, Гомеля, Рэчыцы, Барысава і іншых рэгіёнаў. Яны абмеркавалі цяперашнюю сітуацыю ў дробным бізнэсе.

Выступоўцы назвалі пэрспэктывы дробнага бізнэсу ў Беларусі змрочнымі. Адказнасьць за гэта, на іх думку, нясе цяперашняя ўлада на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Прагучала ініцыятыва выказаць пратэст ягонай палітыцы ў часе правядзеньня ў Менску Ўсебеларускага народнага сходу, які пройдзе 2–3 сакавіка, бо менавіта на ім будзе гучаць падтрымка першай асобы дзяржавы.

Паводле большасьці ўдзельнікаў, леташняя ініцыятыва ўраду, зьвязаная з увядзеньнем падатку на даданую вартасьць (ПДВ) для прадпрымальнікаў, рэзка пагоршыла іхны дабрабыт, і ў сферы дробнага бізнэсу назіраецца тэндэнцыя да ўзмацненьня рэпрэсіўных дзеяньняў. У прыватнасьці, апошнім часам тут падвысіліся памеры штрафных санкцыяў: 50, 150, 500 базавых велічыняў, прычым за неістотныя парушэньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства