viasna on patreon

Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч зьмешчаны ў рэспубліканскі турэмны шпіталь, які знаходзіцца на тэрыторыі менскай калоніі

2006 2006-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках радыё Свабоды, Міхаіл Марыніч праходзіць курс лячэньня і абсьледаваньня, сам ён адчувае сябе нармальна, паведамілі з калоніі сваякам вязьня. Калі палітвязьня выпішуць са шпіталю, пакуль невядома.

Летась Міхаіл Марыніч двойчы ляжаў у турэмным шпіталі. Першы раз ён трапіў туды пасьля інсульту, другі раз — з прычыны рэзкага пагаршэньня зроку.

Сваякі Міхаіла Марыніча настойваюць на ягоным лячэньні ў звычайным шпіталі — у выпадку датэрміновага вызваленьня вязьня гэта было б магчыма. Між тым, Марынічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні, хаця, паводле ягоных адвакатаў, юрыдычных перашкодаў для гэтага няма.

Нагадаем, былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч у 2004 годзе быў асуджаны на 3,5 гады зьняволеньня, зь якіх пазьней быў зьняты год паводле амністыі. Сам Міхаіл Марыніч і многія ў Беларусі лічаць, што яго перасьледуюць за апазыцыйную дзейнасьць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства