У ЖАБІНЦЫ МІІЦЫЯ ПЕРАСЬЛЕДУЕ ЛЮДЗЕЙ З ГАЗЕТАМІ Ў РУКАХ
1 лютага 2006 году грамадскія актывісты з г. Брэста Ірына Лаўроўская і Уладзімір Вялічкін вырашылі сабраць пару подпісаў з мэтай вылучэньня ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта РБ назіральнікаў у райцэнтры Жабінка.
У момант, калі кіроўца адной з прыпаркаваных машын, ставіў подпіс за вылучэньне Ірыны Барысаўны, да яе наблізіўся, маёр м-цыі, які прадставіўся як Шаўчук Мікалай Мікалаевіч, начальнік аддзелу правапарадку. Ён запытаў: «Гэта вы распаўсюджваеце газэты?» У адказ Ірына Лаўроўская ўзьняла рукі далонямі ў гару – газэт не было!
Справа ў тым, што ў Вялічкіна Уладзіміра, які стаяў побач, было два асобніка «Народнай Волі» згорнутых у трубачку. Уладзімір Вялічкін сьцьвердзіў, што гэта ягоныя персанальныя газэты. Тады маёр стаў дапытвацца на якой падставе Ірына Лаўроўская зьбірае подпісы і выказаў жаданьне атрымаць заяву з подпісамі, каб упэўніца ў юрыста райвыканкаму, што адсутнічае склад правапарушэньня. І атрымаў адмову.
Лаўроўская і Вялічкін так і не зразумелі, чаму і чаго хацелі міліцыянты, калі чапляліся да людзей з газэтамі ці асадкамі ў руках. Яны прыйшлі да высновы, што дзеяньні міліцыі тлумачацца набліжэньнем выбараў прэзідэнта,
• Па-першае, гэта прывэнтыўныя меры па прэсячэньні распаўсюду непажаданай дзеля дзеючай улады інфармацыі,
• Па-другое, запалохаць актывістаў занятых у інфармацыйных акцыях,
• Па-трэцяе, дзеючая ўлада намагаецца хапунамі і допытамі запалохаць насельніцтва і такім чынам сфармаваць негатыўнае стаўленьне насельніцтва да альтэрнатыўных А.С. Лукашенку кандыдатаў,
• Па-чацьвёртае, стварыць атмасферу недаверу і боязі, каб адхіліць грамадзян ад актыўнага ўдзелу ў грамадзкім і палітычным жыцьці краіны.
Ня трэба тлумачыць, што вышэйзгаданыя дзеяньні праваахоўчых органаў парушаюць арт. 34 Канстытуцыі РБ, Усеагульную Дэклярацыю Правоў Чалавека, Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах…