У гомельскай школе пачалася перадвыбарчая агітацыя за дзеючага прэзідэнта
Пры ўваходзе ў будынак сярэдняй школы №8 г.Гродна ў блоку перадвыбарчай інфармацыі размешчаны плакат пад назвай "Время отважных", на якім – выява Аляксандра Лукашэнкі разам з маладым хакеістам. Акрамя таго, у самой школе, у "Кутку выбаршчыка" знаходзіцца інфармацыя не толькі пра выбары, але і пра дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі.
"Падобныя дзеянні трактуюцца ў выбарчым кодэксе як датэрміновая агітацыя, якая недапушчальная да моманту рэгістрацыі прэтэндэнтаў у прэзідэнты," – заявіў сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, кіраўнік гарадзенскай філіі Партыі БНФ Сяргей Мальчык.
Інтэрнэт-выданьне pahonia.promedia.by нагадвае, што менавіта з-за нібыта датэрміновай агітацыі атрымалі раней папярэджанні ад ЦВК прэтэндэнты на пост кіраўніка дзяржавы Аляксандр Мілінкевіч і Зянон Пазьняк.