Жодзінскія актывісты маюць намер асабіста кантраляваць фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій
https://spring96.org/be/news/3505
2006
2006-02-01T10:00:00+0200
2006-02-01T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Жодзіне застаюцца без адказу звароты дэмакратычнай грамадзкасьці да гарвыканкаму, зьвязаныя з "мясцовым мэханізмам фармаваньня" ўчастковых камісіяў.
Як паведаміў Радыё Свабода лідэр жодзінскай суполкі партыі БНФ Аляксей Лапіцкі, каля двух дзесяткаў тутэйшых дэмакратычных актывістаў прапанавалі ў гэтыя камісіі свае кандыдатуры.
Усе яны выканалі патрабаваньне выбарчага заканадаўства – сабралі неабходную для вылучэньня колькасьць подпісаў жыхароў гораду.
Паводле Лапіцкага, прэтэндэнты на сяброўства ў камісіях выказалі намер асабіста прысутнічаць пры разглядзе сваіх кандыдатур на сумесным паседжаньні гарвыканкаму і гарсавету. Аднак, калі яно адбудзецца, жодзінскім дэмакратам усё яшчэ невядома.