viasna on patreon

Беларускія журналісты просяць змяніць меру стрымання сыну Веранікі Чаркасавай

2006 2006-02-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі дзесяткаў беларускіх журналістаў паставілі свае подпісы пад зваротам да пракурора г. Мінска Мікалая Кулікова, у якім просяць змяніць меру стрымання сыну сваёй калегі Веранікі Чаркасавай Антону Філімонаву і вызваліць яго з-пад варты. Збор подпісаў ініцыявала жонка зніклага ў 2000 годзе аператара ОРТ, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Святлана Завадская. Мяркуецца, што зварот будзе накіраваны сп-ру Кулікову 1 лютага.
"Па сведчанні лекараў, Філімонаў А.Д. пакутуе ад сур'ёзных захворванняў - нефраптозу (хвароба нырак), функцыянальнай кардыёпатыі, хранічнага танзіліту, - гаворыцца ў звароце. - Ва ўмовах знаходжання ў следчым ізалятары згаданыя хваробы могуць абвастрыцца, што будзе мець незваротныя наступствы для яго незагартаванага арганізму". Аўтары хадайніцтва лічаць, што ўтрыманне ў СІЗА можа таксама пацягнуць за сабою адмоўныя наступствы для псіхаэмацыйнага развіцца падлетка. "Важна адзначыць, што Філімонаў А.Д. мае станоўчыя характарыстыкі са школы. у якой ён навучаецца, таксама станоўча характарызуецца суседзямі і іншымі асобамі, якія добра яго ведаюць".
Журналісты звяртаюць увагу на тое, што ў адпаведнасці з арт. 117 КПК меры стрымання могуць прымяняцца тады, калі падазраваны альбо абвінавачаны могуць схавацца ад органа крымінальнага пераследу альбо суда, перашкодзіць папярэдняму расследаванню справы альбо яго разгляду судом, супрацьдзейнічаць выкананню прысуду і г.д.
"Мы ўпэўненыя - знаходжанне Антона ў ізалятары не будзе садзейнічаць яго выпраўленню, і мы павінныя дапамагчы яму выйсці з гэтай нялёгкай сітуацыі, а не штурхаць яго ў бездань", - пішуць аўтары звароту. "Мы лічым, што Антон, знаходзячыся на свабодзе, не схаваецца ад органу крымінальнага пераследу і суда, не будзе супрацьдзейнічаць расследаванню справы і разгляду яго ў судзе. Таму пераканаўча просім змяніць Антону Філімонаву меру стрымання, вызваліўшы яго з-пад варты. Усімі намаганнямі мы пастараемся аказаць уплыў на падлетка", паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства