Зборшчыкаў подпісаў у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча ў Брэсце спрабуюць абвінаваціць у пакупцы галасоў.
20 студзеня а 15 гадзіне да сябраў ініцыятыўнай групы грамадзянаў па збору подпісаў па вылучэньні кандыдата ў Прэзідэнты МілінкевічаА.В. Ірыны Лаўроўскай, Сяргея Вакуленкі, Канстанціна Турчэняка і Аляксея Шарэнды каля Цэнтральнага рынку на вачох супрацоўнікаў ДАІ, гандляроў, спажыўцоў і выпадковых мінакоў лейтэнант міліцыі Руслан Паўлавіч Вярэніч запатрабаваў прайсьці на апорны пункт міліцыі дзеля складаньня «тлумачэньняў» па факце «гандлю галасамі». Ён меў на ўвазе выплату ўзнагароджаньня грамадзянаў за подпіс у падтрымку кандыдата.
Абураныя зборшчыкі подпісаў запатрабавалі ад міліцыянэра тлумачэньняў і доказаў абвінавачваньня іх у парушэньні заканадаўства і маралі.
Вярэніч Р.П. у прысутнасьці сьведак патлумачыў, што падставай дзеля ягоных дзеяньняў паслужыў ананімны тэлефонны званок, на які ён абавязаны адрэагаваць.
Пасьля 15 хвілінаў «перамоваў» міліцыянт перапісаў дадзеныя зборшчыкаў і сышоў, паведаміў праваабаронца Уладзімер Вялічкі.