Затрыманы моладзевыя актывісты АГП і кампаніі "Гавары праўду!"
Сёння падчас здымкаў сюжэта у двары БДУ аховай затрыманая здымачная група тэлеканала "Белсат", пашкоджаная камера. Таксама затрыманыя моладзевыя актывісты АГП Аляксандр Сцепаненка, Міхась Пашкевіч, Дзмітрый Кавалгін, якіх абвінавачваюць у распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі.
Зараз затрыманых вязуць у Маскоўскі РУУС для складання пратакола. Пра гэта нашаму сайту паведаміў адзін з затрыманых Аляксандр Сцепаненка.
Адначасна каля БГЭУ былі затрыманыя сябры АГП Аляксандр Сяргіенка і Мікалай Сяргіенка, а каля Лінгвістычнага універсітэта - актывісты кампаніі 'Гавары праўду!' Міхаіл Мікуліч і Дзмітрый Нікіценка.
У 12.40 затрыманыя актывісты АГП Аляксандр Сцепаненка, Міхась Пашкевіч, Дзмітрый Кавалгін былі адпушчаныя з Маскоўскага РУУС без складання пратакола.