viasna on patreon

Сяргею Каваленку прысудзілі 105 тысячаў рублёў штрафу

2010 2010-06-08T14:20:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka.jpg
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Судзьдзя Першамайскага райсуду Віктар Калбун прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у дробным хуліганстве.

Інцыдэнт, які разьбіраў суд, здарыўся 8 траўня напярэдадні сьвяткаваньня Дня перамогі. Сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку і яго малодшага брата Віталя затрымалі ў краме і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы.

Браты абвяргаюць гэта, яны ўпэўненыя, што іх затрымалі прэвэнтыўна для таго, каб ізаляваць падчас сьвяткаваньня Дня перамогі.

Працэс над Віталём Каваленкам, малодшым баратам віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, адкладзены на 10 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства