viasna on patreon

Дэпутатамі мясцовых саветаў працуюць дзесяць дэмакратычных актывістаў

2010 2010-06-01T12:00:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kresly.jpg

Па выніках мінулай выбарчай кампаніі дэпутатамі Негарэльскага сельскага савета (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) абраныя два прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Уладзімір Мішура і Антаніна Суднік.

Чатыры дэпутаты мясцовых саветаў з’яўляюцца членамі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Аляксандр Галькевіч абраны дэпутатам Баранавіцкага гарсавета (Брэсцкая вобласць), Уладзімір Дарапей — Брэсцкага райсавета, Іосіф Маціюн — Вілейскага райсавета (Мінская вобласць), Наталля Рышард — Свіслацкага пасялковага савета (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць).

Тры дэпутаты прадстаўляюць аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Ветэрынарны ўрач Аляксей Цюлькоў перамог на выбарах у Асіповіцкі райсавет (Магілёўская вобласць), настаўніца Жанна Шчарбініна — у Аўсянкаўскі сельсавет (Горацкі раён, Магілёўская вобласць), ваенны пенсіянер Віктар Бардзюг — у Хідрынскі сельсавет (Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць).

Адзін з дэпутатаў мясцовых саветаў з’яўляецца членам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Віктар Міхасёў абраны дэпутатам Баранскага гарсавета (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).

Усяго падчас выбараў у мясцовыя саветы, якія прайшлі ў Беларусі 25 красавіка, было абрана 21.288 дэпутатаў. У 14 выбарчых акругах, дзе балатаваліся па адным кандыдаце ў дэпутаты, кандыдаты не набралі неабходную для перамогі колькасць галасоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства