Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
6 траўня 2010 г. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь вынес прысуд па крымінальнай справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына.
У заяве, прынятай ПЦ "Вясна" адразу пасля вынясення пакараньня, праваабаронцы адзначылі, што абвінаваўчы прысуд і пазбаўленне волі асуджаных па дадзенай справе з’явіліся вынікам разбіральніцтва з яўнымі парушэннямі працэсуальных гарантый, звязаных з палітычнымі матывамі ўлады, што трапляе пад вызначэнне паняцця “палітычныя вязні”, дадзенага экспертамі Савета Еўропы (згодна з дакументам Савета Еўропы SG\Inf(2001) 34\24 October 2001).
ПЦ "Вясна" звярнуўся да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем правесці праверку законнасці і абгрунтаванасці вынесенага прысуду і вызваліць асуджаных з-пад варты, а таксама прыцягнуць да адказнасці службовых асоб, якія дапусцілі грубыя парушэнні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства падчас папярэдняга следства