viasna on patreon

Міколу Дземідзенку затрымалі за “Чарнобыльскі шлях”

2010 2010-04-22T08:11:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzemidzenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Супрацоўнікі міліцыі вечарам 21 красавіка затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку. Хлопец на плошчы Якуба Коласа раздаваў газэты «Чарнобыльскі шлях-2010» з заклікам удзельнічаць у акцыі 26 красавіка.

Мікола Дземідзенка быў разам са сваімі паплечнікамі, але міліцыянтам удалося затрымаць толькі яго аднаго. Хлопец знаходзіцца ў міліцыі Савецкага раёну Менску. Ён мае пры сабе каля 500 асобнікаў газэты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства