viasna on patreon

Гомельскі абласны суд сваю памылку прызнаў, але скаргу сябра Партыі БНФ не задаволіў

2010 2010-04-13T22:17:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hom_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

9 красавіка адбылося паседжанне Гомельскага абласнога суда па разгляду скаргі ў адмове рэгістрацыі кандыдатам ў дэпутаты Мазырскага раённага Савета сябра Партыі БНФ Уладзіміра Целяпуна.

Нагадаем, што 5 красавіка гэты ж суд адмовіў У. Целяпуну ў разглядзе скаргі на рашэнне Гомельскай абласной камісіі, спаслаўшыся на тое, што нібыта гэтая справа яму непадсудная. Аднак пасля распаўсюду інфармацыі пра элементарную прававую непісьменнасць суддзі Надточэй М.В. і звароту юрыстаў у ЦВК на неадпаведнасць выбарчаму заканадаўству вызначэння суда, калегія суддзяў Вярхоўнага суда  Пастанову Гомельскага абласнога суда адмяніла і абавязала справу сябра Партыі БНФ разгледзець.

Гомельскі абласны  суд у асобе суддзі Буянковай  Л.М., сакратара Клепча Н.В. і з  удзелам пракурора Судар Г.В. падчас судовага паседжання падтрымалі рашэнне раённай і абласной камісіі  ў адмове У. Целяпуну ў рэгістрацыі кандыдатам. Рашэнне канчатковае, касацыйнаму абскарджванню не падлягае.

Варта адзначыць, што суддзя Буянкова Л.М. паведаміла, што ранейшая Пастанова аб непадсуднасці справы будзе прысутнічаць ў копіі рашэння, аднак гэтага не адбылося.

На судзе  акрамя самога У. Целяпуна прысутнічалі сакратары  раённай і абласной выбарчых камісій -- В.Байкова і Г. Саланец. Што ўразіла  ў выступе апошняга, дык гэта ягонае сцверджанне, што усе  скаргі У. Целяпуна накіраваны на падрыў  асноваў канстытуцыйна ладу Рэспублікі Беларусь! Менавіта так было расцэнена цывілізаванае, прававое адстойванне сябрам Партыі БНФ сваіх канстытуцыйных і выбарчых правоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства