Бабруйчанам давядзецца выбіраць з дырэктараў ды чыноўнікаў
Сярод 87 кандыдатаў, якія былі зарэгістраваныя ў Бабруйску, 23 займаюць пасаду дырэктара. Гэта кіраўнікі сярэдніх школаў, каледжаў, а таксама шэрагу прадпрыемстваў і установаў. На дэпутацкія крэслы, напрыклад, прэтэндуюць дырэктар “Вадаканала” Алег Цітоў, дырэктар “Славянкі” Тэймураз Бачарашвілі, дырэктар філіяла АСБ “Беларусбанк” Віктар Ананіч, дырэктар бабруйскага тэатра Вераніка Вінэль. Таксама сярод кандыдатаў у дэпутаты дастаткова намеснікаў дырэктараў розных устноваў і прадпрыемстваў. Прычым па акругах размеркаваны па аднаму дырэктару, а іх апаненты – людзі больш нізкага рангу.
Таксама на выбары па Бабруйску ідуць сем галоўных урачоў і некалькі намеснікаў галоўных урачоў. Сярод чыноўнікаў не менш цікавыя кандыдаты: Максім Суботкін – начальнік па знешнеэканамічных сувязях, развіццю прадпрымальніцтва гарвыканкама, Міхаіл Загорцаў - кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна, Міхаіл Кавалевіч – намеснік старшыні гарвыканкама, Сяргей Малішэўскі – намеснік начальніка УУС бабруйскага гарвыканкама, Юры Гарбакоў – першы намеснік кіраўніка Першамайскага раёна, Аляксандр Казак - галоўны рэдактар газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”.
Трэба адзначыць, што на большасці акругаў - па два, максімум па тры кандыдаты. Але, напрыклад, на акругах у сябра БХД Яўгена Васьковіча і лідэра “Свабоднага прафсаюза беларускага” Міхаіла Кавалькова - ажно па чатыры прэтэндэнты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”