У панядзелак – працяг суду на Алегам Сурганам
https://spring96.org/be/news/31351
2010
2010-02-12T10:42:56+0200
2010-02-12T10:42:56+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/surgan-a.jpg
Стала вядомая дата новага паседжання Кастрычніцкага суду Віцебска па справе актывіста БХД Алега Сургана. Суд адбудзецца ў панядзелак, 15 лютага, пачатак у 14.30. Гэта будзе ўжо чацвертае судовае паседжанне па гэтай справе.
Нагадаем, віцебскага актывіста БХД вінавацяць у супраціве міліцыянтам падчас затрымання за вывешванне бел-чырвона-белага сцягу. Ад 28 студзеня ён знаходзіцца ў СІЗА №2 Віцебска.
Аб тым, як разгортваліся падзеі пад час паседжання 10 лютага чытайце - Суд над Алегам Сурганам