Сёлета чакаецца чарговая амністыя
https://spring96.org/be/news/31046
2010
2010-01-28T15:22:00+0200
2010-01-28T15:22:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg
Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Паводле слоў міністра, пытаньне аб правядзеньні амністыі зараз абмяркоўваецца ўсімі зацікаўленымі ведамствамі. Рашэньне можа быць прынята пасьля ўсіх заключэньняў.
Колькасьць асобаў, якія могуць трапіць пад амністыю да 65-годзьдзя Перамогі, пакуль не падлічвалася, але, як сказаў генэрал міліцыі Куляшоў, “МУС заўсёды выступае за тое, каб у месцах пазбаўленьня волі было як найменш асобаў, што адбываюць пакараньне”.
Падчас папярэдняй амністыі, якая адбылася летась, было вызвалена 2126 чалавек, а больш як 9 тысячам зьняволеных тэрмін быў скарочаны на адзін год.