Бабруйск: У гарадской камісіі дэмакратам месца няма
28 студзеня вечарам у Бабруйску адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзыдыўма гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкама па стварэнні Бабруйскай гарадской выбарчай камісіі па мясцовых выбарах. З ліку прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у склад камісіі не прайшоў ні адзін чалавек.
Усяго на патрапленне ў склад камісіі было пададзена 19 заяваў, - ад партый, арганізацый і шляхам збору подпісаў. Але на сходзе было прынятае рашэнне пакінуць склад камісіі у колькасці 13 чалавек. Прадстаўнікі бабруйскіх дэмсілаў - Юры Радзімоўскі, які вылучаўся ад БНФ, Раіса Юшкевіч і Ігар Казімірчык, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў (яны ўваходзяць у незарэгістраваную БХД), у склад камісіі не патрапілі. У выніку, у склад камісіі былі абраныя прадстаўнікі праўладных БРСМ, КПБ, “Белая Русь”, БСЖ, а таксама бабруйчане, якія займаюць кіруючыя пасады ў дзяржаўных установах і прадпрыемствах.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”