viasna on patreon

У Гомельскай абласной камісій прадстаўнікоў дэмсіл не будзе

2010 2010-01-28T15:20:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня ў Гомельскім аблвыканкаме прайшло паседжанне па стварэнні абласной тэрытарыяльнай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы. Гомельская кааліцыя АДС прапаноўвала ўключыць у склад камісіі свайго прадстаўніка — Святлану Гальдаде, сябра АГП, экс-мэра Гомеля. Незарэгістраваная Партыя БХД прапанавала ў камісію шляхам падачы заявы ад грамадзян Марыю Тульжанкову. Але ні Гальдаде, ні Тульжанкова ўключаны ў камісію не былі.

На ўключэнне ў камісію была пададзена 41 заяўка. Уключылі ў склад камісіі 13 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі БРСМ, Беларускага Саюза журналістаў, ветэранскай арганізацыі, Саюза юрыстаў, прафсаюзнай арганізацыі.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі партыі АГП Васіль Палякоў, наогул галасаванне адбывалася па прапанаваным спісе з 13 чалавек. Таксама сёння стала вядома, што прадстаўнікоў гомельскай кааліцыі не ўключылі ў склад раённых камісій у Жлобіне і Буда-Кашалёве.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства