У Гарадзенскую абласную камісію ўключаны толькі адзін прадстаўнік апазіцыйнай партыі
Сёння ў Гародні, у будынку гарадзенскага аблвыканкаму адбылося сумеснае паседжанне Прызідыумаў аблвыканкаму і абласнога савета дэпутатаў, на якім прысутнічалі два назіральнікі ад дэмакратычнай кааліцыі, Віктар Сазонаў і Юры Істомін. На павестку дня было вынесена тры пытанні: пра фармаванне абласной выбарчай камісіі, пра ўключэнне ў камісію трынаццаци асобаў і пра адрас, дзе будзе размяшчацца камісія.
Паседжанне прайшло ў стылі савецкіх часоў, калі адзін чалавек прапаноўвае, а астатнія толькі галасуюць. У камісію уключылі трынаццаць асобаў спіскам, нават не абмяркоўваючы кандыдатуры. Толькі агучалі крытэры, па якіх людзей абіралі ў гэты спіс. Галоўным крытэрам стаў вопыт мінулай працы ў камісіях. Таксама агучваліся і крытэры, па якіх людзей у спіс трынаццаці не ўключылі. Гэта адміністратыўныя пакаранні, якія мае амаль кожны актыўны апазіцыянер. Увогуле было пададзена на ўваход у камісію 40 заяваў, з іх 50% ад дэмакратычнай апазіцыі: 1 ад БНФ, 1 ад БСДГ, 1 ад АГП, 17 зборам подпісаў. Але ад дэмакратычных сілаў увайшоў у камісію толькі адзін чалавек, Какарэка Віктар Іванавіч ад АГП.
Увогуле зборам подпісаў было пададзена 27 чалавек.
Две трэціх камісіі сфармавана з палітычных партый і грамадзкіх арганізацый, але не з апазіцыйных, а праўладных, такіх як Аграрная партыя, Камуністычная партыя Беларусі, арганізацый “Белая Русь” і БРСМ, таварыстваў жанчын і афіцэраў.
10 з трынаццаці сябраў камісіі ужо ў мінулым былі сябрамі камісіі на мінулых выбарах.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”